«Добрая жонка» ад Fabula Branding

Fabula Branding распрацавала ўласную гандлёвую марку «Добрая жонка» для ААТ «Мінбакалеягандаль».
#Кейсы
5090
5 мая 2017
Fabula Branding распрацавала ўласную гандлёвую марку «Добрая жонка» для ААТ «Мінбакалеягандаль».

Fabula Branding распрацавала ўласную гандлёвую марку «Добрая жонка» для ААТ «Мінбакалеягандаль».

Брыф

Прадукт − бакалейныя вырабы 3-х розных катэгорый: соль, цукар, некалькі відаў круп. Цанавы сегмент − сярэдні. Геаграфія збыту: Рэспубліка Беларусь. Мэтавая аўдыторыя: пераважна жанчыны, у большай колькасці сямейныя, узрост 25+, даход сярэдні. Сітуацыя ўжывання: самастойнае прыгатаванне ежы для сябе і сям’і.

Рашэнне

Рашэннем стала гандлёвая марка «Добрая жонка», якая вылучаецца сваёй нацыянальнай арыентаванасцю і эмацыянальнасцю. Беларускамоўны нейм, візуальна ўвасоблены ў буйным шрыфтавым лагатыпе, і каларытны брэнд-персанаж, стаўшы кампазіцыйным цэнтрам дызайну, − усе элементы спрыяюць эфектыўнаму адмежаванню ад канкурэнтаў. Прывабны, гумарыстычны, гіпербалізаваны вобраз спрытнай гаспадыні прыцягвае ўвагу, настройвае спажыўцоў на пазітыўнае ўспрыманне прадукту, выклікае ўсмешку і адначасова давер.

Дзелавітая, упэўненая ў сабе жанчына паўстае ў якасці аўтарытэтнай асобы, што разбіраецца ў прадукце і раіць лепшае (пэўную гандлёвую марку). Добрая жонка размаўляе з пакупнікамі мовай трапных народных прымавак, якія выкарыстаны ў якасці слоганаў. Катэрагрыйна-відавое адмежаванне прадукцыі адбываецца па фонавым колеры ўпакоўкі, плашках з адпаведнымі назвамі, а на некаторых SKU таксама пры дапамозе арыгінальнай высечкі ў форме падола сукенкі, якая дазваляе разгледзець змесціва.


Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Устойчивое развитие
Устойчивое развитие: маркетинг в новой эре осознанного потребления
Рассказываем, что такое «устойчивое развитие», в чём его роль в современном мире и какова значимость в маркетинге на примере крупных брендов
2849

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: