Салодкія пацалункі беларускай прыроды: новы вобраз легендарных журавін ад Fabula Branding

#Кейсы
2968
30 января 2019

Салодкія пацалункі, Ребрендинг, Дизайн упаковки, Аржаніца, Fabula Branding

Кліент

ТДА ВКФ «Аржаніца»

Задача

Рэбрэндынг лінейкі прадуктаў, распрацоўка фірмовага стылю

Салодкія пацалункі, Ребрендинг, Дизайн упаковки, Аржаніца, Fabula Branding

Кантэкст

Кампанія «Аржаніца» займаецца перапрацоўкай дзікарослых ягад у дэсерты з 1996 года, іх флагманскі прадукт — легендарныя журавіны ў цукровай пудры. Яго ўпэўнена можна назваць не толькі смачным ласункам, але і сапраўдным беларускім суперфудам — крыніцай вялікай колькасці прыродных вітамінаў. Прадукт унікальны для еўрапейскага рынку, і яго часта возяць за мяжу ў якасці падарунка з Беларусі.

Аднак ранейшы дызайн упакоўкі ўжо састарэў, больш таго, ён не раскрываў сутнасці прадукту. Гандлёвай марцы былі патрэбны абнаўленне візуальнага вобразу, нэйм і яркая камунікацыя, якая распавядала б пра яе паходжанне і значнасць.

Нэйм, лагатып і дызайн упакоўкі

Новы дызайн упакоўкі — мінімалістычнае сучаснае рашэнне з яркім акцэнтам на прадукце і фірмовых колерах — чырвоным і белым. Фотастыль на бакавіне адцяняе асноўнае дызайн-рашэнне — там ягада паказана ў натуральных умовах. А пад крышкай знаходзіцца інфармацыя пра важнасць падтрымкі прыродаахоўных мерапрыемстваў, якая счытваецца ў момант кантакту з брэндам.

Натуральна, камунікацыя для такога прадукту стваралася на беларускай мове.

Яна пачынаецца з нэйма «Пацалункі-падарункі», які падкрэслівае каштоўнасць журавін як падарунка лесу, створанага з любоўю. Нэйм не толькі рытмічны, але і візуальна гарманічны дзякуючы падобнаму напісанню слоў. Яго падтрымліваюць УГП, што паказваюць карыснасць і натуральнасць прадукту.

Салодкія пацалункі, Ребрендинг, Дизайн упаковки, Аржаніца, Fabula Branding

Салодкія пацалункі, Ребрендинг, Дизайн упаковки, Аржаніца, Fabula Branding

Місія брэнда

Беларускія балоты — старажытныя прыродныя экасістэмы — гэта не толькі «лёгкія Еўропы», але і дом для кустоў журавін. Для вытворчасці прадуктаў пад брэндам «Пацалункі-падарункі» выкарыстоўваюцца менавіта дзікарослыя ягады, і кліент зацікаўлены ў захаванні і аднаўленні іх прыроднай экалагічнай нішы.

Салодкія пацалункі, Ребрендинг, Дизайн упаковки, Аржаніца, Fabula Branding

Вольга Кашкан, крэатыўны дырэктар Fabula Branding:

Цыкл работы над праектам быў дастаткова доўгім, бо перад нашай камандай стаяла вельмі аб’ёмная задача — не толькі прэзентаваць сам прадукт і падкрэсліць яго аўтэнтычнасць, але і падтрымаць ініцыятыву па ахове беларускіх балот — спрадвечнай скарбніцы здароўя, дзе растуць гэтыя ягады. Пазіцыянаванне дзікарослых журавін як беларускі суперфуд — прадукт надзвычайнай вартасці, што па колькасці мікраэлементаў і вітамінаў не саступае замежным аналагам (ягады годжы, семя чыа, спіруліна і г.д.), упэўнена,  звярне ўвагу беларусаў на мясцовыя каштоўнасці, якімі можна ганарыцца.

Салодкія пацалункі, Ребрендинг, Дизайн упаковки, Аржаніца, Fabula Branding

Юлія Янюк, дызайнер Fabula Branding:

Журавіны ў цукры — беларускі прадукт, які я гадоў пятнаццаць важу сваім сябрам, калі еду ў госці за мяжу. Пераапрануць яго, зрабіць прыгожым, густоўным — гонар для мяне.

А яшчэ праз працу над праектам «Пацалункі-падарункі» я адкрыла для сябе нашыя балоты, дзе расце цудоўная ягада, з новага боку. Цяпер гэта для мяне не пра ціну-руціну, а пра экасістэму, якой каля 10 тысяч год, што дае яшчэ большае разуменне нашай краіны як адметнасці.

Салодкія пацалункі, Ребрендинг, Дизайн упаковки, Аржаніца, Fabula Branding

Анатоль Брылёнак, дырэктар ТДА ВКФ «Аржаніца»:

Кампанія «Аржаніца» вырабляе журавінавае дражэ па ўласных тэхналогіях, якія маюць сусветную навізну, пацверджаную Еўразійскім патэнтам. На працягу шматлікіх гадоў наша фірма задзейнічана ў міжнародных праграмах прыродаахоўнага напрамку, якія накіраваны на захаванне балот і эфектыўнае выкарыстанне іх рэсурсаў. Мы разумеем, як важна фарміраваць экалагічны светапогляд, у тым ліку і з дапамогай абноўленай упакоўкі. Новы дызайн спадабаўся пакупніку, пра што сведчаць водгукі на нашым сайце і павелічэнне аб’ёмаў продажу прадукцыі. Акрамя таго, ужо паступілі прапановы аб пастаўках нашых ягад ў некалькі новых гандлёвых сетак.

Сваё дызайн-рашэнне Fabula Branding зрабілі максімальна адаптыўным для розных носьбітаў.

Рэбрэндынг прадукту і абноўленая стратэгія развіцця дапамаглі кампаніі «Аржаніца» пачаць супрацоўніцтва з ПРААН, бо выкарыстанне сапраўдных прыродных кампанентаў у прадуктах харчавання — добры інструмент для прасоўвання прыродаахоўных мерапрыемстваў. Каб сфакусаваць увагу на экалагічнай праблеме і ахапіць пры гэтым розныя сегменты патэнцыйнай аўдыторыі, вытворца плануе выкарыстаць усе даступныя каналы.

Каманда:

Арт-дырэктар: Дзмітрый Кашкан
Крэатыўны дырэктар: Вольга Кашкан
Аўтар дызайн-канцэпта: Юлія Янюк
Дызайнеры: Юлія Янюк, Дзмітрый Зябліцаў
Фатограф: Аляксей Каржанец
Праект-менеджар: Наталля Мітраховіч
Брэнд-стратэг: Алёна Шыбут
Капірайтэр: Алена Босава
Акаўнт-менеджар: Юлія Насекайла

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Устойчивое развитие
Устойчивое развитие: маркетинг в новой эре осознанного потребления
Рассказываем, что такое «устойчивое развитие», в чём его роль в современном мире и какова значимость в маркетинге на примере крупных брендов
2801

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: