Imkliva: жыві шчасліва. Новы вобраз для страхавой кампаніі ад Fabula Branding

Кампанія Fabula правяла рэбрэндынг для ЗАСТ «Гарантыя». Працэс уключаў пазіцыянаванне, нэймінг і распрацоўку айдэнтыкі.
#Кейсы
6495
15 ноября 2017
Кампанія Fabula правяла рэбрэндынг для ЗАСТ «Гарантыя». Працэс уключаў пазіцыянаванне, нэймінг і распрацоўку айдэнтыкі.

Пасля шматгадовай паспяховай працы ў сегменце В2В страхавое таварыства «Гарантыя» плануе выходзіць і ў сегмент В2С, адначасова ўмацаваўшы і ўзмацніўшы пазіцыі ў існуючых каналах продажаў. Кампаніі быў патрэбны новы брэнд, які б дазволіў аб’яднаць усе напрамкі развіцця.

Пашыраючы канал продажаў у сферу B2C, трэба ўлічваць, што ў вачах патэнцыяльнага спажыўца шматлікія прадстаўнікі рынка не моцна адрозніваюцца паміж сабой з-за падабенства прадуктовай прапановы і, што важна, адзінага акранімічнага падыходу да нэймінга. Неабходна было зрабіць брэнд, які б адразу вылучаў кампанію ў агульным шэрагу канкурэнтаў і актыўна трансліраваў яе перавагі.

Imkliva — выразнае беларускае слова, якое валодае ўласным характарам: гэта хуткасць і якасць, адпаведнасць актуальным патрабаванням рынку і ўменне адказаць на выклікі часу. Адначасова з гэтым новае імя захоўвае вытанчанасць і меладычнасць.

Настрой нэйма падтрымлівае слоган: «Imkliva. Жыві шчасліва» — рыфмаванае, кароткае пасланне з вельмі пазітыўным эмацыйным пасылам. Атрыманы вобраз перадае патрэбнае паведамленне: у кампаніі ўсё і заўсёды будзе пад кантролем, а кліенты ў гэты час змогуць атрымліваць асалоду ад жыцця.

Новы фірмовы стыль працягвае фарміраваць вобраз брэнда — моцны, сучасны, зразумелы. Інструментамі для стварэння новага вобліку сталі: лаканічны і адаптыўны графічны знак у выглядзе стылізаванай галачкі — сімвал упэўненасці; унікальнае шрыфтавое напісанне, якое ілюструе дынаміку руху, закладзеную ў нэйм; яркі колер, які адразу прыцягвае ўвагу і адкрыта заяўляе пра сябе.

Брендинг, Imkliva, Fabula Branding

Брендинг, Imkliva, Fabula Branding

Брендинг, Imkliva, Fabula Branding

Брендинг, Imkliva, Fabula Branding

Брендинг, Imkliva, Fabula Branding

Брендинг, Imkliva, Fabula Branding

Брендинг, Imkliva, Fabula Branding

Брендинг, Imkliva, Fabula Branding

Брендинг, Imkliva, Fabula Branding


Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Устойчивое развитие
Устойчивое развитие: маркетинг в новой эре осознанного потребления
Рассказываем, что такое «устойчивое развитие», в чём его роль в современном мире и какова значимость в маркетинге на примере крупных брендов
2878

Отлично!
Каждную неделю мы будем отправлять Вам самые важные новости, оюзоры и самые креативные кейсы.
Используя сайт, Вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и обработкой персональных данных в соответствии с Политикой обработки персональных данных.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: